Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

характар, , м.

  1. Сукупнасць усіх устойлівых псіхічных уласцівасцей чалавека, яго асабістых рыс, якія праяўляюцца ў паводзінах і дзейнасці.

    • Слабы х.
    • Мяккі х.
  2. Настойлівасць у дасягненні чаго-н.

    • Чалавек з характарам.
  3. Уласцівасць, адметная рыса чаго-н.

    • Х. эпохі.
    • Дзелавы х.

характарызавацца, ; незак.

Мець якія-н. характэрныя рысы.

  • Стэпавыя раёны характарызуюцца сухім кліматам.

характарызаваць, ; зак. і незак.

  1. Даць (даваць) характарыстыку каму-, чаму-н.

    • Х. вучня з боку паводзін.
  2. Выявіць (выяўляць) адметную рысу, асаблівасць каго-, чаго-н.

    • Яго характарызуе чуласць да людзей.
    • Нашу літаратуру характарызуе дэмакратычнасць.

|| зак. ахарактарызаваць, .

характарыстыка, , ж.

  1. Апісанне характэрных рыс, асаблівасцей, якасцей каго-, чаго-н.

    • Х. дзеючых персанажаў твора.
  2. Афіцыйны дакумент з водзывам, заключэннем аб чыёй-н. дзейнасці.

    • Х. з месца работы.

характэрны, .

  1. З рэзка выяўленымі, своеасаблівымі рысамі.

    • Х. твар.
  2. Уласцівы каму-, чаму-н.

    • Характэрныя рысы героя рамана.
  3. У мастацтве: уласцівы пэўнаму народу, эпосе, грамадскаму асяроддзю.

    • Характэрныя ролі.
    • Характэрныя танцы.

|| наз. характэрнасць, .

харал, , м.

Рэлігійнае многагалосае песнапенне, а таксама музычная п’еса ў такой форме.

  • Харалы Баха.

|| прым. харальны, .

хараство, , н.

  1. Сукупнасць якасцей, якія прыносяць задавальненне, асалоду зроку, слыху; усё прыгожае і прыемнае.

    • Якое х. вакол!
  2. Краса, прыгажосць, чароўнасць.

    • Не дзяўчына, а х.
    • Х. прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца (прыказка).

харашун, , м. (разм.).

Тое, што і прыгажун.

|| ж. харашуха, .

харашыцца, ; незак. (разм.).

Прыбірацца, прыхарошвацца.

харашыць, ; незак. (разм.).

Імкнуцца надаць каму-, чаму-н. больш прыгожы, прывабны выгляд.