характарызаваць, ; зак. і незак.

  1. Даць (даваць) характарыстыку каму-, чаму-н.

    • Х. вучня з боку паводзін.
  2. Выявіць (выяўляць) адметную рысу, асаблівасць каго-, чаго-н.

    • Яго характарызуе чуласць да людзей.
    • Нашу літаратуру характарызуе дэмакратычнасць.

|| зак. ахарактарызаваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)