Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навакольны, .

  1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі; адбываецца навокал каго-, чаго-н.

    • Навакольная мясцовасць.
    • Навакольныя людзі.
  2. навакольнае, -ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго-, чаго-н.

    • Любавацца навакольным.
  3. навакольныя, -ых, Людзі, якія акружаюць каго-н.

    • Абыякавы да навакольных.

наваксоўваць, ; незак.

Тое, што і ваксаваць.

навал, , м.

  1. гл. наваліць ​1.

  2. Куча чаго-н. наваленага.

    • Ліквідаваць н. трэсак.
  3. Дакрананне корпусам борта да другога судна або прычала.

навала, , ж.

  1. Нашэсце ворага.

    • Адолець навалу.
    • Чорная н.
  2. Стыхійная бяда, няшчасце.

    • Уцячы ад навалы.
  3. Вялікая колькасць каго-, чаго-н.

    • Н. работы.
  4. перан. Нешта цяжкае, непрыемнае, што навісае над чалавекам.

    • Н. безвыходнасці.

навалам, прысл.

  1. Без парадку, кучай.

    • Ляжаць н.
  2. Натоўпам, вялікай масай (разм.).

    • Лезці н.
  3. У вялікай колькасці (разм.).

    • Грыбоў — н.

навалач, , ж. (разм.).

  1. Хмары, туман, смуга.

    • Не паспела распагодзіцца і зноў пайшла н.
  2. Той, хто прыйшоў, з’явіўся аднекуль; не тутэйшы (груб.).

    • Н. з усяго свету.
  3. зб. Зброд, варожыя людзі (пагард.).

    • Фашысцкая н.
  4. перан. Тое, што і напасць.

    • Што ж гэта за н. такая!

навалачы, ; зак. (разм.).

  1. Прыцягнуць, прывесці за некалькі прыёмаў у значнай колькасці або прывесці ў вялікай колькасці куды-н.

    • Н. галля.
  2. пераважна безас. Зацягнуць, закрыць.

    • З захаду навалакло хмар.

|| незак. навалакаць, .

навалачыся, ; зак. (разм.).

  1. Прыйсці куды-н. у вялікай колькасці (пагард.).

    • Навалаклося народу ў хату.
  2. Насунуўшыся, закрыць, засланіць сабою.

    • Навалакліся чорныя хмары.

навалачыцца, ; зак. (разм.).

  1. Стаміцца, носячы што-н.

  2. Нахадзіцца, нацягацца дзе-н.; стаміцца, многа ходзячы.

наваліцца, ; зак.

  1. Налегчы сваім цяжарам на што-н.

    • Н. на стол.
  2. Дружна ўзяцца за работу, з прагнасцю накінуцца на што-н.

    • Н. на асушэнне балот.
    • Малацьбіты дружна наваліліся на клёцкі.
  3. Напасці, накінуцца.

    • Н. на пазіцыі ворага.
    • Наваліліся ўсе на аднаго.
    • Чэрві наваліліся на капусту.
  4. Падаючы, насыпацца (пра многае; разм.).

    • Навалілася яблыкаў за ноч.
  5. перан. Змарыць (пра сон, спёку і пад.).

    • Сон наваліўся.
  6. перан. Спасцігнуць, нечакана напаткаць.

    • Хвароба навалілася.
  7. перан. Нахлынуць, намножыцца ў вялікай колькасці.

    • Пад канец тыдня навалілася столькі работы.
  8. Накінуцца на каго-н. з лаянкай (разм.).

    • Ён мог нізашто н. на чалавека.

|| незак. навальвацца, .