Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэлемост, ✂, м.

Тэлевізійная сувязь на далёкія адлегласці пры дапамозе касмічных апаратаў.

  • Касмічны т.

тэлепатыя, ✂, ж.

Не растлумачаная навукай парапсіхалагічная з’ява перадачы думак і пачуццяў на адлегласці без дапамогі органаў пачуццяў.

|| прым. тэлепатычны, ✂.

тэлескоп​1, ✂, м.

Астранамічны аптычны прыбор для назірання за нябеснымі целамі, свяціламі.

|| прым. тэлескопны, ✂ і тэлескапічны, ✂.

тэлескоп​2, ✂, м.

Парода акварыумных залатых рыбак.

тэлестанцыя, ✂, ж.

Скарачэнне: тэлевізійная станцыя — комплекс збудаванняў і ўстройстваў для тэлевяшчання.

тэлестудыя, ✂, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне для падрыхтоўкі тэлевізійных праграм і іх перадачы па тэлебачанні.

тэлетайп, ✂, м.

Тэлеграфны апарат з клавіятурай як у друкарскай машынцы, які аўтаматычна прымае і запісвае паведамленні літарамі.

|| прым. тэлетайпны, ✂.

тэлетайпіст, ✂, м.

Той, хто працуе на тэлетайпе.

|| ж. тэлетайпістка, ✂.

тэлефакс, ✂, м.

Сетка сувязі, якая перадае па электраканалах нерухомыя плоскія адлюстраванні пры дапамозе факсімільных апаратаў.

|| прым. тэлефаксны, ✂.

  • Тэлефаксная сувязь.

тэлефанаграма, ✂, ж.

Афіцыйнае паведамленне, якое перадаецца і прымаецца па тэлефоне.