Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бутанье́рка, , ж.

Кветка або букецік кветак, які прышпільваецца да жаночай сукенкі.

|| прым. бутаньерачны, .

бутафо́р, , м.

Тэатральны служачы, адказны за бутафорыю.

|| прым. бутафорскі, .

бутафо́рыя, , ж.

  1. Прадметы абстаноўкі ў спектаклі, а таксама штучныя прадметы замест сапраўдных на вітрынах магазінаў і інш.

  2. перан. Падман, бачнасць, фальш, разлічаныя на знешні эфект.

    • Усё гэта б.

|| прым. бутафорскі, і бутафорны, .

бу́тля, , ж.

Вялікая бутэлька.

  • Б. яблычнага соку.

|| прым. бутлевы, .

буто́н, , м.

Пупышка кветкі.

  • Бутоны цюльпанаў.

|| прым. бутонны, .

буту́з, , м. (разм.).

Маленькі, тоўсценькі хлопчык; таўсматае дзіця.

  • З сяней паказаўся чырвоненькі б.

бутэ́лька, , ж.

  1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам.

    • Б. ліманаду.
  2. Руская мера вадкасцей, роўная О,6 л.

  • Заглядваць у бутэльку (разм. іран.) — часта выпіваць, напівацца.

  • Лезці ў бутэльку (разм. неадабр.) — злавацца на каго-н., звычайна беспадстаўна.

|| памянш. бутэлечка, .

|| прым. бутэлечны, .

  • Бутэлечнае піва.

бутэрбро́д, , м.

Скібка хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад.

|| прым. бутэрбродны, .

  • Бутэрброднае масла.

буфана́да, , ж.

Сцэнічнае прадстаўленне або манера акцёрскай ігры з камічным перабольшаннем.

|| прым. буфанадны, .

бу́фер, , м.

Спецыяльнае прыстасаванне ў паравозах, вагонах, аўтамабілях для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні.

|| прым. буферны, .