Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зваляцца, ✂; зак.

Застаўшыся нявыкарыстаным, прыйсці ў непрыгоднасць.

  • Кофта так і звалялася.

званар, ✂, м.

Той, хто звоніць у царкоўныя званы.

|| прым. званарскі, ✂.

званітаваць, ✂; безас.; зак.

Пра рвоту ў каго-н.

  • Хворага званітавала.

званіца, ✂, ж.

Вежа са званамі пры царкве.

  • Глядзець са сваёй званіцы на што-н. (са свайго, абмежаванага пункту гледжання; разм.).

|| прым. званічны, ✂.

званіць, ✂; незак.

  1. Утвараць гукі пры дапамозе звона, званка.

    • З. у званы (перан. усюды расказваць пра што-н. і разм.).
  2. Выклікаць званком тэлефоннага апарата для размовы па тэлефоне.

    • З. па тэлефоне.
  3. перан., пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. сказам. Разносіць чуткі, плёткі, учыняць шум (разм.).

    • Нечага пра гэта ўсюды з.

|| зак. пазваніць, ✂.

званне, ✂, м.

  1. Афіцыйна прысвоенае найменне, якое вызначае ступень заслуг, службовага становішча, кваліфікацыі ў галіне якой-н. дзейнасці.

    • Воінскія званні.
    • Вучонае з.
  2. Ганаровае найменне як адна з форм узнагароды і заахвочвання для далейшых поспехаў дзеячаў працы, навукі, культуры і інш.

  3. Героя Сацыялістычнай Працы.

    • З. народнага артыста Беларусі.
  4. У дарэвалюцыйнай Расіі — аднесенасць да якой-н. грамадскай групы з спадчыннымі правамі і абавязкамі; саслоўе.

    • Ён з духоўнага звання.
    • Купецкае з.
  5. У дарэвалюцыйнай Расіі — узаконенае абазначэнне службовага становішча па табелю аб рангах; чын.

    • Быў калежскім асэсарам. Ён меў з. камер-юнкера.

◊

  • Адно званне (разм.) — пра тое, што не адпавядае свайму найменню.

  • Адно з., што горад, а на самай справе — пасёлак.

  • Ані звання каго-чаго (разм.) — і ў паміне няма.

званок, ✂, м.

  1. Невялікі звон (у 1 знач.), а таксама прыстасаванне для гукавых сігналаў.

    • Дзвярны з.
    • Электрычны з.
  2. Гук, гукавы сігнал, утвораны такім звонам ці спецыяльным прыстасаваннем.

    • Прагучаў з.
    • Тэлефонны з.
    • Заняткі пачынаюцца па званку.

|| памянш. званочак, ✂.

|| прым. званковы, ✂.

званчэць, ✂; незак.

Станавіцца званчэйшым.

  • Голас званчэе.

|| зак. пазванчэць, ✂.

званы, ✂.

  1. Які атрымаў запрашэнне.

    • З. госць.
  2. З запрошанымі гасцямі.

    • З. абед.

◊

  • Так званы — ужыв. для выражэння іранічных або адмоўных адносін да каго-, чаго-н.

  • Вунь яны, вашы так званыя спецыялісты.

зварачны, ✂.

Які мае адносіны да зваркі металу.

  • Зварачныя работы.
  • З. цэх.