Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

збянтэжаны, ✂.

Разгублены, атарапелы або які выражае разгубленасць, атарапеласць.

  • З. выгляд.

|| наз. збянтэжанасць, ✂.

збянтэжыцца, ✂; зак.

Прыйсці ў замяшанне, разгубіцца.

  • З. ад нечаканасці.

збянтэжыць, ✂; зак.

Выклікаць замяшанне, разгубленасць.

  • З. каго-н. пахвалой.

звада, ✂, ж.

Сварка, склока, разлад.

|| прым. звадны, ✂.

звадзіць, ✂; зак.

Адвесці куды-н. і прывесці назад.

  • З. хворага да ўрача.

звадка, ✂, ж. (разм.).

Склока, сварка.

звадкаваны, ✂, (спец.).

Ператвораны ў вадкі стан.

  • З. газ.

звадлівы, ✂ (разм.).

  1. Схільны да звадак, звадніцтва.

    • Звадлівая суседка.
  2. Які суправаджаецца звадкамі, з’яўляецца звадкай.

    • Звадлівыя адносіны.

|| наз. звадлівасць, ✂.

зваднік, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які займаецца звадкамі.

|| ж. звадніца, ✂.

|| прым. звадніцкі, ✂.

зваднічаць, ✂; незак. (разм.).

Учыняць звадкі.

|| наз. звадніцтва, ✂.