Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зварны, .

Які атрымліваецца шляхам зваркі.

  • Зварныя трубы.

зварот, , м.

  1. Вяртанне адкуль-н. назад, на ранейшае месца.

    • З. на радзіму.
    • Па звароце ў Мінск.
  2. Заклік, выступленне, звернутае да каго-н.

    • З. дэпутатаў да народа.
  3. У граматыцы: група слоў, якія ўтвараюць пэўнае адзінства, слоўны выраз.

    • Дзеепрыслоўны з.

зваротак, , м.

У граматыцы: слова ці група слоў, якімі называюць таго, да каго звяртаюцца.

  • Выдзеліць коскамі з.

зваротны, .

  1. Які вядзе назад (пра шлях, дарогу).

    • З. шлях.
  2. Які аднаўляецца, падчас узнікае зноў.

    • З. тыф.
  3. У граматыцы: які абазначае адносіны да суб’екта маўлення.

    • З. дзеяслоў.

  • Зваротны адрас — адрас адпраўшчыка пісьма, пасылкі і пад.

зваршчык, , м.

Рабочы па зварцы металаў.

|| ж. зваршчыца, .

зварыцца, ; зак.

  1. гл. варыцца.

  2. Злучыцца шляхам зваркі.

|| незак. зварвацца, .

зварыць, ; зак.

  1. гл. варыць.

  2. Злучыць, запаўняючы прамежкі расплаўленым металам ці сціскаючы, скоўваючы ў распаленым выглядзе.

    • З. секцыі трубаправода.

|| незак. зварваць, .

|| наз. зварка, .

  • Газавая з.
  • Аўтагенная з.

звар’яцелы, .

  1. Які страціў розум, псіхічна хворы.

    • З. чалавек.
    • Крычыць нібы з.
  2. Безразважны, раз’юшаны (разм.).

    • З. ад злосці, ён біў посуд.

|| наз. звар’яцеласць, .

звар’яцець, ; зак.

  1. Захварэць на псіхічнае расстройства.

  2. Страціць развагу, раз’юшыцца (разм.).

звастрыцца, ; зак.

Стаць вельмі тонкім, вузкім ад вастрэння або доўгага ўжывання.

  • Нож звастрыўся.

|| незак. звострывацца, .