Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зверабой​1, ✂, м.

Паляўнічы на звера.

|| прым. зверабойны, ✂.

зверабой​2, ✂, м.

Травяністая лекавая расліна, звычайна з жоўтымі кветкамі.

  • Настойка зверабою.

|| прым. зверабойны, ✂.

  • Сямейства зверабойных (наз.).

звераваты, ✂.

  1. Падобны з выгляду на звера.

  2. У абыходжанні — грубы, злосны, нелюдзімы.

    • З. чалавек.

|| наз. звераватасць, ✂.

зверавод, ✂, м.

Спецыяліст па звераводству, зверагадовец.

звераводства, ✂, н.

Тое, што і зверагадоўля.

|| прым. звераводчы, ✂.

зверагадовец, ✂, м.

Спецыяліст па зверагадоўлі, зверавод.

зверагадоўля, ✂, ж.

Прамысловае развядзенне пушных звяроў, звераводства.

|| прым. зверагадоўчы, ✂.

  • Зверагадоўчая ферма.

звералоў, ✂, м.

Прамысловы паляўнічы на звяроў.

звералоўства, ✂, н.

Прамысловае паляванне на звяроў.

|| прым. звералоўны, ✂.

звераня, ✂ і зверанё, ✂, н.

Дзіцяня звера.