Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

звінючы, ✂ (разм.).

Звонкі.

  • З. гук.

звісаць, ✂; незак.

  1. Быць апушчаным уніз, знаходзіцца ў вісячым становішчы.

    • Валасы звісалі на лоб.
  2. Вісець няроўна, не аблягаючы плячэй, стану (пра вопратку).

    • Адзенне звісае з плячэй.

|| зак. звіснуць, ✂.

звіслы, ✂.

Які звіс, апусціўся, абвіслы.

  • Звіслыя вусы.
  • Звіслае голле.

звіх, ✂, м. (разм.).

Тое, што і вывіх.

  • З. нагі.

звіхнуцца, ✂; зак.

  1. Зрушыцца ў суставе.

    • Палец звіхнуўся.
  2. Страціць розум, звар’яцець (разм.).

    • Ад такіх перажыванняў можна з.
  3. Збіцца з правільнага шляху, з правільных пазіцый.

звіхнуць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і вывіхнуць.

  • Ён звіхнуў нагу.

звіцца, ✂; зак.

Скруціцца ў клубок, кальцо.

  • Змяя звілася ў клубок.

|| незак. звівацца, ✂.

звод​1, ✂, м. (разм.).

Выміранне, знікненне каго-, чаго-н.

  • Здавалася, што ніколі не будзе зводу такім магутным дрэвам.

звод​2, ✂, м.

  1. Зведзеныя ў адно цэлае і размешчаныя ў пэўнай паслядоўнасці звесткі, матэрыялы, тэксты.

    • З. законаў.
  2. Выпуклае або крывалінейнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры якога-н. збудавання.

    • Каменны з.
    • Гатычны з.

зводдалеку, прысл.

З далёкай адлегласці.

  • Назіраць з.
  • З. ад жыллёвых будынкаў.