Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

звычайны, .

Пастаянны, прывычны.

  • Звычайная з’ява.
  • З. працоўны дзень.

|| наз. звычайнасць, .

звычка, , ж.

  1. Павадка, прывычка.

    • Ведаць звычкі звера.
  2. Звычай, традыцыя (разм.).

    • Мясцовая з.

звычны, .

  1. Добра знаёмы, прывычны.

    • З. занятак.
  2. Тое, што і звыклы (у 2 знач.).

|| наз. звычнасць, .

звыш, прыназ.

Ужыв. пры абазначэнні перавышэння якой-н. меры.

  • З. плана.
  • З. ста чалавек.

звыш...

Першая частка складаных слоў, якая абазначае перавышэнне якой-н. меры, мяжы, самую высокую ступень чаго-н., напр. звышкамплектны, звышметкі, звыштрывалы.

звышгукавы, .

Які перавышае скорасць гуку.

  • Звышгукавая скорасць.
  • З. самалёт.

звышнатуральны, .

  1. У містычным уяўленні: які не тлумачыцца натуральным чынам, дзівосны.

    • Звышнатуральныя сілы.
  2. Які перавышае звычайную меру чаго-н., незвычайны (разм.).

    • Звышнатуральная хуткасць.

|| наз. звышнатуральнасць, .

звышновы:

  • Звышновая зорка (спец.) — зорка, якая дае раптоўную ўспышку з надзвычай яркім бляскам.

звышпланавы, .

Зроблены, выраблены звыш плана.

  • Звышпланавыя пастаўкі.

звышпрыбытак, , м.

Прыбытак, які перавышае сярэдні прыбытак.

  • З. манаполіі.