Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зверыць, ✂; зак.

Праверыць, параўнаўшы з чым-н., узятым за ўзор.

  • З. копію з арыгіналам.

|| незак. звяраць, ✂.

|| наз. зверка, ✂.

звесіцца, ✂; зак.

  1. Перагнуўшыся цераз што-н., нахіліцца ўніз.

    • З. цераз поручні.
  2. Нізка схіліцца, апусціцца.

    • Галіны звесіліся да зямлі.

|| незак. звешвацца, ✂.

звесіць, ✂; зак.

Трымаючы ў вісячым стане, апусціць уніз.

  • Вярба звесіла галіны над вадой.
  • Сядзець, звесіўшы ногі (не дастаючы да падлогі, зямлі).

|| незак. звешваць, ✂.

звесткі, ✂, ж.

Даныя, паведамленні пра каго-, што-н.

  • Атрымаць важныя з.
  • З. аб надвор’і.

звесці, ✂; зак.

  1. Ведучы, спусціць зверху ўніз.

    • З. дзіця з лесвіцы.
  2. Перавесці, адвесці на другое месца, убок.

    • З. карову з дарогі.
    • З. сур’ёзную размову на жарт (перан.).
  3. Знішчыць, перавесці; зрасходаваць (звычайна без карысці).

    • З. тараканаў.
    • З. многа лесу (высечы).
  4. Наблізіць адно да другога, ссунуць, злучыць. з. бровы.

  5. Сабраць у адно месца, дапамагчы або прымусіць сустрэцца ці сысціся з кім-н.

    • З. дзяцей у зал.
    • З. знаёмых.
  6. каго-што ў што. Злучыць у якое-н. новае цэлае.

    • З. даныя ў табліцу.
  7. Нацкаваўшы аднаго на другога, прымусіць пабіцца, пакусацца.

    • З. сабак.
    • З. спрачальнікаў (перан.).
  8. што да чаго або на што. Давесці да чаго-н. нязначнага, малога, нескладанага.

    • З. выдаткі да мінімуму.
  9. каго-што. Сагнуць, сцягнуць, скурчыць.

    • Сутарга звяла нагу.

|| незак. зводзіць, ✂.

|| наз. звядзенне, ✂.

◊

  • Звесці са свету — загубіць, знішчыць.

  • Звесці ў рожкі (разм.) — пасварыць каго-н. з кім-н. і стукнуць ілбамі.

звесціся, ✂; зак.

  1. Перастаць існаваць, знікнуць.

    • Тая парода жывёлы ўжо звялася.
  2. Страціць сілы, пахудзець.

    • Звёўся чалавек зусім.
  3. да чаго і на што. Скараціўшыся, спрасціўшыся, выразіцца ў чым-н. малым, нескладаным.

    • Справа звялася да дробязей.
    • З. на нішто (страціць усякі сэнс, усякае значэнне).

|| незак. зводзіцца, ✂.

звечара, прысл.

Вечарам, да надыходу ночы.

звіліна, ✂, ж.

Хвалістае скрыўленне, выгін.

  • З. ракі.
  • Звіліны мозгу.

звілісты, ✂.

Які мае пакручасты выгляд.

  • Звілістая сцежка.

|| наз. звілістасць, ✂.

звінець, ✂; незак.

Утвараць металічны гук.

  • Звініць званок.
  • Звіняць галасы дзяцей.
  • У вушах звініць (пра звон у вушах).

|| зак. празвінець, ✂.