Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ілжэсведчанне, ✂ і лжэсведчанне, ✂, н.

Паказанні ілжэсведкі (лжэсведкі).

ілісты, ✂.

Пакрыты ілам.

  • Ілістае дно.

|| наз. ілістасць, ✂.

ільвіца, ✂ і львіца, ✂, ж.

Самка льва.

ільвяня, ✂ і львяня, ✂, н.

Дзіцяня льва.

ільга, ✂ і (пасля галосных) льга, прысл., безас. у знач. вык.

Можна, дазваляецца.

  • Хіба ж ільга схаваць жывое слова?

ільгота, ✂ і льгота, ✂, ж.

Палёгка каму-н. у выкананні якіх-н. абавязкаў, прадастаўленне каму-н. якіх-н. пераваг.

  • Ільготы ўдзельнікам вайны.
  • Ільготы па інваліднасці.

|| прым. ільготны, ✂ і льготны, ✂.

ільдзіна, ✂ і льдзіна, ✂, ж.

Глыба лёду, крыга.

|| памянш. ільдзінка, ✂ і льдзінка, ✂.

ілька, ✂, ж.

Пушны звярок сямейства куніц, а таксама яго футра.

|| прым. ількавы, ✂.

ільма, ✂, ж.

Вялікае лісцевае дрэва з каштоўнай драўнінай.

|| прым. ільмовы, ✂.

  • Ільмовая кара.

ільна... і (пасля галосных) льна...

Першая частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання, апрацоўкі лёну, напр. ільнаводства, ільнасеялка.