Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

майстраваць, ✂; незак.

Рабіць, вырабляць што-н., звычайна ручным спосабам.

|| зак. змайстраваць, ✂ і вымайстраваць, ✂.

|| наз. майстраванне, ✂.

майстэрня, ✂, ж.

  1. Вытворчае памяшканне.

    • Сталярная м.
    • М. мастака.
  2. Аддзел цэха ці завода.

    • Інструментальная м.

|| прым. майстэрневы, ✂.

майстэрскі, ✂.

Вельмі добра, дасканала зроблены.

  • Майстэрскае выкананне.

майстэрства, ✂, н.

  1. Прафесійны занятак, рамяство.

    • Вучыць майстэрству.
  2. Вялікае ўменне, мастацтва ў якой-н. галіне.

    • Педагагічнае м.

мак, ✂, м.

  1. Травяністая расліна з высокім сцяблом і вялікімі, часцей за ўсё чырвонымі кветкамі.

    • Чырвоныя макі.
  2. зб. Насенне гэтай расліны, якое ідзе на ежу.

◊

  • Сесці макам (разм. неадабр.) — пацярпець няўдачу ў якой-н. справе.

  • Дробным макам рассыпацца перад кім (разм. неадабр.) — лісліва дагаджаць каму-н.

|| прым. макавы, ✂.

  • Сямейства макавых (наз.).

макавіна, ✂, ж.

  1. Адно сцябло маку.

  2. Адна галоўка маку.

  3. Адно зярнятка маку.

  4. Вершаліна дрэва.

    • М. сасны.

|| памянш. макавінка, ✂.

макавішча, ✂, н.

Месца, на якім рос мак.

макака, ✂, ж.

Невялікая вузканосая малпа, якая водзіцца ў Паўднёвай Азіі і Паўночнай Афрыцы.

макаранізм, ✂, м. (спец.).

Замежнае слова або выраз, які пранік у родную мову ў нязменным выглядзе.

|| прым. макаранічны, ✂.

  • М. стыль.

макарона, ✂, ж.

Харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе доўгіх тонкіх трубачак.

|| прым. макаронны, ✂.

  • Макаронная фабрыка.