мак,
-
Травяністая расліна з высокім сцяблом і вялікімі, часцей за ўсё чырвонымі кветкамі.
- Чырвоныя макі.
-
зб. Насенне гэтай расліны, якое ідзе на ежу.
Сесці макам (
разм. неадабр. ) — пацярпець няўдачу ў якой-н. справе.Дробным макам рассыпацца перад кім (
разм. неадабр. ) — лісліва дагаджаць каму-н.
||
- Сямейства макавых (
наз. ).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)