Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галавацяп, ✂, м. (разм.).

Той, хто бесталкова і нядбайна вядзе справы.

|| прым. галавацяпскі, ✂.

галавацяпства, ✂, н. (разм.).

Бесталковае і нядбайнае вядзенне справы.

галавач, ✂, м.

Тое, што і галавень.

|| прым. галавачовы, ✂.

галавень, ✂, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстай і шырокай галавой.

|| прым. галаўнёвы, ✂.

галавешка, ✂, ж.

Кусок дрэва, які абгарэў або яшчэ тлее.

галавізна, ✂, ж.

Мяса з галавы жывёлы, рыбы, як прадукт харчавання.

  • Міска капусты з галавізнай.

галаграма, ✂, ж. (спец.).

Аб’ёмнае адлюстраванне, атрыманае галаграфічным метадам.

|| прым. галаграмны, ✂.

галаграфія, ✂, ж. (спец.).

Атрыманне аб’ёмнага адлюстравання, заснаванае на ўзаемным дзеянні (накладанні адной на адну) светлавых хваль.

|| прым. галаграфічны, ✂.

галагуцкі, ✂ (разм.).

Галандскі (пра пароду курэй).

  • Г. певень.

галадаць, ✂; незак.

  1. Адчуваць недахоп у ежы на працягу доўгага часу; пастаянна недаядаць.

    • Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае (прыказка).
  2. Устрымлівацца ад яды.

    • Г. адзін дзень на тыдні.

|| наз. галаданне, ✂.