Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тыраніць, ; незак.

Мучыць каго-н., здзекавацца з каго-н.

  • Ён тыраніў нават сваіх родных.

тыранічны, .

Жорсткі, уласцівы тырану.

тыранія, , ж.

  1. Праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме.

  2. перан. Дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго-н.

тыранства, , н.

  1. Паводзіны, учынкі тырана (у 2 знач.).

  2. Дэспатызм, жорсткасць.

    • Мінуліся часы яго т.

тыранстваваць, ; незак. (разм.).

Прыгнятаць, мучыць каго-н., быць тыранам (у 3 знач.).

  • Т. у сям’і.

тырса, , ж.

Від кавылю.

тырчаць, ; незак.

Тое, што і тарчаць.

тысяча1, , ж.

  1. Назва лічбы і колькасці 1000.

    • Т. рублёў.
  2. звычайна мн. Вельмі многа, вялікая колькасць.

    • На мітынг сабраліся тысячы людзей.

|| прым. тысячны, .

тысяча...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які змяшчае тысячу (у 1 знач.) якіх-н. адзінак, напр. тысячаградусны, тысячакіламетровы, тысячарублёвы, тысячатонны;
  • 2) які мае вельмі многа чаго-н., напр. тысячагаловы, тысячаножка.

тысячагадовы, .

  1. гл. тысячагоддзе.

  2. Які праіснаваў тысячу гадоў.

    • Т. перыяд.