Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мінаносец, ✂, м.

Ваенны карабель з моцным тарпедным узбраеннем.

мінарэт, ✂, м.

Вежа пры мячэці, з якой заклікаюць мусульман на малітву.

|| прым. мінарэтны, ✂.

мінашукальнік, ✂, м.

Апарат для пошуку закладзеных мін.

міндаліна, ✂, ж.

  1. Адзін арэх міндаля.

  2. Згусткі лімфатычнай тканіны на сценках глоткі, падобныя па форме на міндальны арэх.

міндаль, ✂, м.

  1. Паўднёвае дрэва з пладамі ў выглядзе арэхаў авальнай формы.

  2. зб. Плады гэтага дрэва.

|| прым. міндальны, ✂.

  • М. арэх.

міндальнічаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Быць празмерна ласкавым, сентыментальным.

  2. Праяўляць непатрэбную мяккасць, паблажлівасць да каго-н.

    • Нельга м. з гультаямі.

|| наз. міндальнічанне, ✂.

мінерал, ✂, м.

Прыроднае неарганічнае хімічнае рэчыва, якое ўваходзіць састаўной часткай зямной кары і служыць прадметам карысных выкапняў.

|| прым. мінеральны, ✂.

  • Мінеральныя воды (натуральныя воды, што змяшчаюць у сабе мінералы).

мінералка, ✂, ж. (разм.).

Сталовая мінеральная вада.

мінералог, ✂, м.

Спецыяліст у галіне мінералогіі.

мінералогія, ✂, ж.

Навука аб мінералах.

|| прым. мінералагічны, ✂.