Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бума́жнік, , м.

Невялікая кішэнная папка для папяровых грошай і дакументаў.

бумера́нг, , м.

Кідальная прылада ў выглядзе сагнутай палкі, пласціны, якая пры ўмелым кіданні апісвае дугу і вяртаецца да таго, хто кідаў.

бундэсве́р, , м.

Назва ўзброеных сіл у Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі.

|| прым. бундэсвераўскі, .

бундэсра́т, , м.

Орган прадстаўніцтва зямель у Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі.

бундэста́г, , м.

Палата парламента ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі.

|| прым. бундэстагаўскі, .

бу́нкер, , м.

  1. Спецыяльна абсталяванае ёмішча для сыпкіх і кускавых матэрыялаў.

    • Б. для зерня.
  2. Падземнае жалезабетоннае ўкрыцце.

  3. Спецыяльнае наземнае збудаванне з байніцамі для вядзення агню.

|| прым. бункерны, .

бункерава́ць, ; незак. (спец.).

Засыпаць у бункер.

Б. жыта.

|| наз. бункераванне, і бункероўка, .

бунт1, , м.

Стыхійнае паўстанне, мяцеж.

  • Зямельны б. сялян.

бунт2, , м.

Звязак, кіпа; стос.

|| прым. бунтавы, .

бунтава́ць, ; незак.

  1. Падымаць бунт, удзельнічаць у бунце.

  2. Падбухторваць да бунту.

    • Б. народ.
  3. перан. Пратэставаць, упарта не згаджацца.

    • Не магу вечарам дзяжурыць: жонка бунтуе.
  4. Збіваць з толку.

    • Ты мяне не бунтуй, я сам разбяруся.