Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запанаваць, ✂; зак.

  1. над чым. Устанавіць сваю ўладу, панаванне.

    • Настаў такі час, калі бедната запанавала.
  2. Пачаць бяздзейнае, панскае жыццё.

  3. Настаць, устанавіцца.

    • Запанавала цішыня.
  4. перан. Зрабіцца пануючым, пераважным.

    • У вершах запанавала задумлівая элегія.

запанелы, ✂.

Тое, што і распанелы.

|| наз. запанеласць, ✂.

запанець, ✂; зак.

Тое, што і распанець.

запанібрата, прысл. (разм.).

Як з роўным, проста, бесцырымонна.

  • Быць з кім-н. з.

запанікаваць, ✂; зак.

Пачаць панікаваць, упасці ў паніку.

запар, прысл. (разм.).

Непасрэдна адзін за адным, без пропуску.

  • Пяць дзён з. ішоў дождж.

запарожац, ✂, м.

Казак з Запарожскай Сечы — украінскага казацкага войска 16—18 ст.

запарушыць, ✂; зак.

  1. Забрудзіць, пашкодзіць чым-н., што трапіла ў сярэдзіну.

    • З. вока.
    • Вока не запарушыць каму (пра ціхага, бяскрыўднага чалавека; разм.).
  2. Прысыпаць, зацерушыць.

    • Снег запарушыў зямлю.

|| незак. запарушваць, ✂.

запарыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Парачыся ў лазні, давесці сябе да знямогі.

    • З. да паўсмерці.
  2. Моцна стаміцца ад доўгай язды, хады, працы.

|| незак. запарвацца, ✂.

запарыць, ✂; зак.

  1. Гарачынёй або парачы ў лазні давесці да знямогі (разм.).

  2. Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай (разм.).

    • З. каня.
  3. Апрацаваць парай або абліць варам, пакласці ў кіпень для чаго-н. (спец.).

    • З. дзежку.
  4. Заліць варам, каб размякчыць, распарыць (пра сухі корм).

    • З. мякіну.

|| незак. запарваць, ✂.

|| наз. запарванне, ✂ і запарка, ✂.

|| прым. запарачны, ✂ і запарны, ✂.