Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запаўзці, ; зак.

  1. Забрацца куды-н. паўзком.

    • З. пад канапу.
  2. Адпаўзціся куды-н. далёка.

    • З. ў лес.

|| незак. запаўзаць, .

запаўняльнік, , м. (спец.).

Рэчыва, якое дабаўляецца ў вяжучую масу і не раствараецца ў ёй. Запаўняльнікі для бетонаў.

запахнуць, ; зак.

Пачаць пахнуць.

  • Запахла дымам.

запацелы, .

Вільготны ад асеўшай пары.

  • Запацелае акно.

|| наз. запацеласць, .

запашнік, , м. (спец.).

Прылада для ўзворвання глебы на невялікую глыбіню або для засыпання зерня.

запаяць, ; зак.

Залатаць, паправіць паяннем.

  • З. дзірку.
  • З. кацёл.

|| незак. запайваць, .

|| наз. запайванне, і запайка, .

|| прым. запайны, і запаечны, .

запеніцца, ; зак.

Пакрыцца пенай.

  • Варэнне запенілася.

|| незак. запеньвацца, .

запеніць, ; зак.

Пакрыць пенай, успеніць.

  • З. ваду.

|| незак. запеньваць, .

заперці, ; зак.

  1. Зачыніць (на замок, засаўку і пад.) або замкнуць (у 1 знач.).

    • З. дзверы на ключ.
  2. Змясціць куды-н., зачыніўшы на замок.

    • З. парасят у хлеўчуку.
    • З. варожы флот (перан. акружыць, пазбавіўшы выхаду, магчымасці рухацца).
  3. Хутка даставіць, дамчаць куды-н. або ўсунуць, упакаваць куды-н., у што-н. (разм.).

    • Гэты рысак мігам вас туды запрэ.
    • Куды ты запёр гэту скрынку?

|| незак. запіраць, .

заперціся, ; зак.

  1. Заперці якое-н. памяшканне, застаўшыся ў ім.

    • З. ў каморы.
  2. Зачыніцца, замкнуцца.

    • Вароты заперліся.

|| незак. запірацца, .