Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запіска, ✂, ж.

  1. Лісток паперы з запісам, кароценькае пісьмо.

  2. Кароткі пераказ у пісьмовай форме якой-н. справы.

    • Дакладная з.
  3. мн. Лісты з запісамі.

    • Чытаць лекцыі па запісках.
  4. мн. Літаратурны твор у форме мемуараў, успамінаў.

    • Запіскі пісьменніка.
  5. мн. Як частка назвы некаторых навуковых часопісаў.

    • Вучоныя запіскі універсітэта.

запісны, ✂.

Запісная кніжка - род сшытка маленькага фармату для розных запісаў.

запіць​1, ✂; зак.

Выпіць што-н., заглушаючы непрыемны смак або аблягчаючы праглынанне чаго-н.

  • З. лякарства вадой.

|| незак. запіваць, ✂.

запіць​2, ✂; зак.

Пачаць п’янстваваць.

  • З. на цэлы тыдзень.

|| незак. запіваць, ✂.

заплаканы, ✂.

Са слядамі слёз.

  • З твар.

заплакаць, ✂; зак.

Пачаць плакаць.

  • З. ад крыўды.

заплеснелы, ✂ і запляснелы, ✂.

Пакрыты плесняй.

  • З. кавалак сыру.

|| наз. заплеснеласць, ✂ і запляснеласць, ✂.

заплесці, ✂; зак.

  1. Перавіваючы, сплесці.

    • З. касу.
  2. Плетучы, закрыць (адтуліну, дзірку і пад.).

    • З. дзірку ў плоце лазой.
  3. Пакрыць густым перапляценнем чаго-н.

    • Хмель заплёў усю агароджу.

|| незак. заплятаць, ✂.

заплесціся​1, ✂; зак.

Заплесці сабе валасы ў касу (косы).

|| незак. заплятацца, ✂.

заплесціся​2, ✂; зак. (разм.).

З цяжкасцю зайсці куды-н.

  • Ледзь заплёўся дадому.