Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заплечны, ✂.

Які знаходзіцца за плячамі.

  • З. мяшок.

◊

  • Заплечных спраў майстар (уст. неадабр.) — кат.

заплечча, ✂, н. (разм.).

Частка спіны каля плячэй.

заплысці​1, ✂; зак.

  1. Плывучы, трапіць куды-н., за што-н.

    • З. за буёк.
  2. Плывучы, аддаліцца.

    • Далёка з.

|| незак. заплываць, ✂.

заплысці​2, ✂; зак.

Пакрыцца слоем чаго-н. густога, цякучага.

  • Сажалка заплыла глеем.
  • Вочы заплылі (пра ацёкі, прыпухласці каля вачэй).

|| незак. заплываць, ✂.

заплыў, ✂, м.

У спорце: плаванне або гонкі на лодках, яхтах на пэўную адлегласць.

  • З. брасам на сто метраў.

заплюхацца, ✂; зак.

Пакрыцца пырскамі (вады, гразі і пад.).

  • З. з галавы да ног.

|| незак. заплюхвацца, ✂.

заплюхаць, ✂; зак.

Пакрыць пырскамі (гразі, вады і пад.).

  • З. сукенку.

|| незак. заплюхваць, ✂.

заплюшчыць, ✂; зак.

Прыкрыць павекамі, зажмурыць (вочы).

  • З. вочы.

|| незак. заплюшчваць, ✂.

запляваць, ✂; зак.

Забрудзіць пляўкамі.

  • З. падлогу.

|| незак. заплёўваць, ✂.

запляскаць​1, ✂; зак.

Пачаць пляскаць.

  • З. у далоні.