Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запражны, ✂.

Прызначаны для запрэжкі, які ходзіць у запрэжцы.

  • З. Конь.

запрапасціцца, ✂; зак. (разм.).

Прапасці, падзецца невядома куды.

  • Блакнот кудысьці запрапасціўся.

запрасаваць, ✂; зак.

Загладзіць прасам.

  • З. шво.

|| незак. запрасоўваць, ✂.

запрасіць, ✂; зак.

  1. Папрасіць прыйсці.

    • З. у госці.
    • З. на пасяджэнне.
  2. Прапанаваць выканаць якую-н. работу, даручэнне.

    • З. на працу ў аддзел.
    • З. кансультанта.
  3. Назваць занадта высокую цану за што-н.

    • З. за тавар вельмі дорага.

◊

  • Сардэчна запрашаем — ветлівае запрашэнне.

|| незак. запрашаць, ✂, запрашваць, ✂ і запрошваць, ✂.

|| наз. запрашэнне, ✂.

запраторыць, ✂; зак. (разм.).

  1. Далёка або невядома куды схаваць, падзець.

    • І куды ён запраторыў шашкі?
  2. перан. Заслаць куды-н., адкуль цяжка выбрацца, вызваліцца.

    • З. каго-н. у глуш.

|| незак. запраторваць, ✂.

запратэставаць, ✂; зак.

Пачаць пратэставаць.

запраўка, ✂, ж.

  1. гл. заправіць, -цца.

  2. Прыправа да стравы, заправа (разм.).

    • Страва без запраўкі.

запраўляць, ✂; незак.

  1. гл. заправіць.

  2. чым. Кіраваць, верхаводзіць дзе-н. (разм.).

    • Усім у доме запраўляе гаспадыня.

запраўшчык, ✂, м.

Той, хто запраўляе машыну, прыбор і пад.

  • Самалёт-з.

запрацавацца, ✂; зак.

  1. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы.

    • Ты, я бачу, тут зусім запрацаваўся.
  2. Захапіўшыся работай, забыцца пра час.

    • З. да глыбокай ночы.