Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запрацаваць​1, ✂; зак. (разм.).

Зарабіць працай.

  • З. пяцьсот тысяч рублёў.

|| незак. запрацоўваць, ✂.

запрацаваць​2, ✂; зак.

Пачаць працаваць.

  • Машына запрацавала.

запрашальны, ✂.

Які выражае запрашэнне.

  • З. жэст.
  • З. білет.

запрашэнне, ✂, н.

  1. гл. запрасіць.

  2. Пісьмо, запіска з просьбай з’явіцца куды-н., прыняць удзел у чым-н.

    • Разаслаць запрашэнні.

запруда, ✂, ж.

  1. Найпрасцейшая плаціна ў выглядзе насыпу, якая перагароджвае цячэнне ракі.

  2. Загачаны вадаём.

|| прым. запрудны, ✂.

запрудзіць, ✂; зак.

  1. Перагарадзіць запрудай.

    • З. раку.
  2. перан. Запоўніць сабой якую-н. прастору (разм.).

    • Людзі запрудзілі ўвесь двор.

|| незак. запруджваць, ✂.

запрыгоніць, ✂; зак. (уст.).

Зрабіць прыгонным, закабаліць.

|| незак. запрыгоньваць, ✂.

|| наз. запрыгоньванне, ✂.

запрымеціць, ✂; зак. (разм.).

Заўважыць, прымеціць.

  • З. знаёмага ў натоўпе.

запрэжка, ✂, ж.

  1. Некалькі коней, сабак, аленяў і пад., запрэжаных у адну вупраж.

    • З. сабак.
    • У адной запрэжцы (таксама перан. у пастаянных і цесных рабочых адносінах; разм.).
  2. Вупраж, збруя.

◊

  • Хадзіць у запрэжцы — рабіць адну пэўную работу.

запудрыць, ✂; зак.

Пакрыць пудрай (каб зрабіць што-н. незаўважным).

  • З. вяснушкі.

|| незак. запудрываць, ✂.