Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запытанне, ✂, н.

  1. Пытанне, зварот да каго-н., які патрабуе адказу, тлумачэння.

    • Задаць з.
  2. Патрабаванне афіцыйнага растлумачэння па якой-н. справе.

    • Паслаць з. ва ўстанову.
    • З. ўраду.

запытацца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і запытаць (у 1 знач.).

  • З. пра сяброў.

|| незак. запытвацца, ✂.

запытаць, ✂; зак.

  1. Звярнуцца да каго-н. з пытаннем з мэтай даведацца, высветліць што-н.

    • Запытай, калі ён вернецца дадому.
  2. што або чаго. Звярнуцца з якой-н. просьбай, папрасіць аб чым-н.

    • З. дазволу.
  3. каго-што аб чым, пра што. Зрабіць запыт (у 1 знач.) куды-н., запатрабаваць што-н. у каго-н.

    • З. меркаванне рэдакцыі.

|| незак. запытваць, ✂.

запыхкаць, ✂; зак.

Пачаць пыхкаць.

  • Запыхкаў паравоз.

запэўніць, ✂; зак.

Упэўніць, пераконваючы ў чым-н., абяцаючы што-н.

  • З. у сваёй адданасці і дружбе.

|| незак. запэўніваць, ✂.

|| наз. запэўніванне, ✂.

|| наз. запэўненне, ✂.

запявала, ✂, м.; ✂, ж..

  1. Саліст, які выконвае запеў у харавых песнях.

    • Галасісты з.
  2. перан. Пачынальнік, зачыншчык чаго-н. (разм.).

    • З. калектыву.

запяканка, ✂, ж.

  1. Страва, прыгатаваная запяканнем.

    • Рысавая з.
  2. Ягадная наліўка з прыправамі, прыгатаваная шляхам гарачай апрацоўкі.

    • Вішнёвая з.

|| прым. запяканачны, ✂.

запясце, ✂, н.

Частка кісці рукі паміж перадплеччам і пясцю.

|| прым. запясцевы, ✂.

запяцца, ✂; зак. (разм.).

Прыкрыць сябе чым-н.

  • З. фартухом.

|| незак. запінацца, ✂.

запяць, ✂; зак. (разм.).

Закрыць, завесіць.

  • З. вокны.

|| незак. запінаць, ✂.