Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заразіцца, ✂; зак.

  1. Захварэць, успрыняўшы заразу.

    • З. грыпам.
  2. перан. Успрыняць, засвоіць ад іншых што-н.

    • З. весялосцю.

|| незак. заражацца, ✂.

|| наз. заражэнне, ✂.

заразіць, ✂; зак.

  1. Перадаць заразу каму-, чаму-н.

    • З. каго-н. грыпам.
  2. перан. Захапіць чым-н., прымусіць іншых пераймаць што-н.

    • З. любоўю да музыкі.
    • З. прыкладам.

|| незак. заражаць, ✂.

|| наз. заражэнне, ✂.

заразлівы, ✂.

  1. Тое, што і заразны.

  2. перан. Які лёгка перадаецца іншым.

    • З. смех.

|| наз. заразлівасць, ✂.

заразны, ✂.

Які нясе ў сабе заразу.

  • Заразная хвароба.

|| наз. заразнасць, ✂.

зарана, прысл. (разм.).

Занадта рана, ранавата.

  • З. падняцца з пасцелі.

заранак, ✂, м.

Тое, што і зара (у 1 і 2 знач.).

  • З. новага жыцця.

зараней, прысл.

За некаторы час да чаго-н., загадзя.

  • З. усё прыгатаваць.

зараніца, ✂, ж.

  1. Перадсвітальная зара (паэт.).

  2. Ранішняя зорка.

заранка, ✂, ж.

Ранішняя ці вячэрняя зорка або ўвогуле зорка (у 1 знач.).

  • Вячэрняя з.
  • У рацэ адбіваліся заранкі.

заранні, ✂ (разм.).

Занадта ранні.

  • З. для купання час.