Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зарваць, ✂; зак. (разм.).

  1. Тое, што і уварваць (у 1 знач.).

    • З. чужое.
  2. Абарваць так, каб нельга было знайсці канца (пра нітку).

    • З. нітку ў матку.

|| незак. зарываць, ✂.

зардзецца, ✂; зак.

Стаць ярка-чырвоным, пачырванець.

  • Зардзелася ранішняя зара.
  • Зардзеліся шчокі.

заржавелы, ✂.

Пакрыты ржой, ржавы.

  • З. дрот.

заржаўлены, ✂.

Заржавелы, ржавы.

  • З. цвік.

заржаць, ✂; зак.

Пачаць іржаць.

  • Коні заржалі.

зарніца, ✂, ж.

Аддаленая імгненная ўспышка на небе — водбліск маланак далёкай навальніцы.

заробак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і заработак.

  • Знайшоўся някепскі з.

зародак, ✂, м.

  1. У чалавека і жывёл, а таксама ў вышэйшых насенных раслін: арганізм на ранняй ступені свайго развіцця, які жывіцца за кошт матчынага арганізма або пажыўнымі рэчывамі яйцаклеткі.

  2. перан. Пачатковы стан, першае праяўленне чаго-н.

    • Ліквідаваць заганную ідэю ў зародку.

|| прым. зародкавы, ✂.

зарок, ✂, м.

Клятвеннае абяцанне не рабіць чаго-н.

  • Даць з.

зарплата, ✂, ж. (разм.).

Заработная плата.

  • Павышэнне зарплаты.
  • Сёння з. (г. зн. выдача заработнай платы).