Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зарыдаць, ✂; зак.

Пачаць рыдаць.

зарыкаць, ✂; зак.

Зараўці (пра жывёлу, звычайна карову).

  • Карова зарыкала.

зарысаваць, ✂; зак.

Зрабіць зарысоўку каго-, чаго-н., адлюстраваць рысункам.

  • З. з натуры.

|| незак. зарысоўваць, ✂.

|| наз. зарысоўванне, ✂ і зарысоўка, ✂.

зарысоўка, ✂, ж.

  1. гл. зарысаваць.

  2. Малюнак з натуры, замалёўка.

    • Зарысоўкі з натуры.

зарыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Закапацца, схавацца ў вырытым паглыбленні або ў чым-н. сыпкім, рыхлым.

    • З. ў сена.
  2. Схаваць (твар, галаву) у што-н. мяккае.

    • З. тварам у падушку.

|| незак. зарывацца, ✂.

зарыць, ✂; зак. (разм.).

Закапаць у падрыхтаваную яму, упадзіну і пад.

◊

  • Зарыць носам (зямлю) (разм.) — бегучы, паваліцца тварам на зямлю.

|| незак. зарываць, ✂.

зарэгістравацца, ✂; зак.

  1. гл. рэгістраваць.

  2. Афіцыйна аформіць свой шлюб.

    • З. ў загсе.

зарэз:

  • да зарэзу (разм.) — крайне, вельмі.

    • Да зарэзу патрэбна.

зарэзацца, ✂; зак.

Пазбавіць сябе жыцця, перарэзаўшы горла.

зарэкамендаваць, ✂; зак.:

  • зарэкамендаваць сябе — праявіць сябе з якога-н. (звычайна добрага) боку ў чым-н.

    • З. сябе сумленным працаўніком.