Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запужаны, ✂.

Палахлівы ад частых пагроз.

  • Запужанае кацяня.
  • З. выгляд.

|| наз. запужанасць, ✂.

запужаць, ✂; зак.

Частымі пагрозамі зрабіць палахлівым.

  • З. дзіця.

|| незак. запужваць, ✂.

запунсавець, ✂; зак.

  1. Зрабіцца пунсовым.

    • Шчокі ў дзяўчыны запунсавелі.
  2. Вылучыцца сваім пунсовым колерам, паказацца (пра што-н. пунсовае).

    • У траве запунсавелі суніцы.

запуставаць, ✂; зак.

  1. Прыйсці ў стан заняпаду.

  2. Абязлюдзець, апусцець (пра жыллё).

    • Запуставала вёска.

запусцелы, ✂.

Закінуты, запушчаны, апусцелы.

  • З. сад.
  • Запусцелая хата.

|| наз. запусцеласць, ✂.

запусценне, ✂, н.

Стан запусцелага, заняпаду.

  • Хата ў запусценні.
  • Поўнае з.

запусцець, ✂; зак.

Стаць бязлюдным, пакінутым.

запусціцца, ✂; зак.

Перастаць даіцца перад ацёлам.

  • Карова запусцілася.

|| незак. запускацца, ✂.

запусціць​1, ✂; зак.

  1. што і чым у каго-што.

    • З размаху кінуць (разм.).
    • З. камень або каменем у сцяну.
  2. Прывесці ў дзеянне, у рух, пачаць работу над чым-н.

    • З. матор.
    • З. новую мадэль у вытворчасць (пачаць масава вырабляць што-н.).
    • З. сцэнарый у вытворчасць (пачаць працу над фільмам).
    • З. змея (прымусіць узляцець).
    • З. ракету.
  3. Засунуць куды-н. унутр (разм.).

    • З. руку ў чыю-н. кішэню (таксама перан. узяць чужое).
    • З. кіпцюры ў што-н.
  4. Змясціць, упусціць куды-н. з пэўнай мэтай.

    • З. малькоў карпа ў сажалку.

|| незак. запускаць, ✂.

|| наз. запусканне, ✂ і запуск, ✂.

|| прым. запускны, ✂.

запусціць​2, ✂; зак.

  1. Давесці да запусцення, заняпаду.

    • З. зямлю.
    • З. гаспадарку.
    • З. вучобу.
  2. Не прыняўшы своечасовых мер, даць развіцца чаму-н. (дрэннаму).

    • З. хваробу.
  3. Адгадаваць.

    • З. бараду.

|| незак. запускаць, ✂.