Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запусціць​3, ✂; зак.

Перастаць даіць перад ацёлам.

  • З. карову.

|| незак. запускаць, ✂.

|| наз. запуск, ✂.

запушчаны, ✂.

  1. Даведзены да запусцення, занядбаны.

    • З. сад.
  2. Застарэлы, не вылечаны своечасова.

    • Запушчаная рана.

|| наз. запушчанасць, ✂.

запушыць, ✂; зак.

Пра снег, іней: пакрыць тонкім пушыстым слоем.

  • Снег запушыў зямлю.

запхаць, ✂; зак. (разм.).

Пхаючы, запоўніць чым-н.

  • З. сумку пакупкамі.

|| незак. запіхаць, ✂.

запхнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Уціснуць, упіхнуць куды-н.

    • З. за пазуху кніжку.
  2. Заткнуць, закрыць якую-н. адтуліну.

    • Запхнулі яму анучай рот.

|| незак. запіхаць, ✂ і запіхваць, ✂.

|| наз. запіханне, ✂ і запіхванне, ✂.

запыніцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і спыніцца.

|| незак. запыняцца, ✂.

запыніць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і спыніць.

|| незак. запыняць, ✂.

|| наз. запыненне, ✂.

запырскаць, ✂; зак.

  1. Пакрыць пырскамі.

    • З. сурвэтку чарнілам.
  2. Пачаць пырскаць.

|| незак. запырскваць, ✂.

запыт, ✂, м.

  1. Тое, што і запытанне (у 2 знач.).

    • Паслаць з.
  2. Попыт, запатрабаванне.

    • Тавары ў магазіне былі самыя розныя, на што быў з.
  3. Пытанне, звернутае да каго-н. афіцыйна з патрабаваннем растлумачэння.

    • З. народнага дэпутата.

запытальны, ✂.

Які выражае запытанне (у 1 знач.).

  • З. позірк.

|| наз. запытальнасць, ✂.