запраторыць, ; зак. (разм.).

  1. Далёка або невядома куды схаваць, падзець.

    • І куды ён запраторыў шашкі?
  2. перан. Заслаць куды-н., адкуль цяжка выбрацца, вызваліцца.

    • З. каго-н. у глуш.

|| незак. запраторваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)