Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запас, , м.

  1. Тое, што назапашана, сабрана для чаго-н. і тое, што маецца для скарыстання.

    • Харчовыя запасы.
    • Запасы паліва.
    • Непарушны з.
    • З. ведаў (перан.).
    • У з. або на з. (на выпадак, калі спатрэбіцца).
    • У нас яшчэ ёсць многа часу ў запасе (маецца ў нашым распараджэнні).
  2. Загнуты за шво лішак тканіны, які пакідаюць на выпадак, калі спатрэбіцца павялічыць у шырыню або даўжыню якую-н. частку адзення.

    • Сукенка з запасам.
  3. Катэгорыя грамадзян, якія прайшлі вайсковую службу і прызываюцца зноў у войска ў выпадку неабходнасці.

    • Перавесці ў з.
    • Прызваць з.

|| прым. запасны, .

  • Прызыў запасных (наз.).

запасіць, ; незак.

Прыгатаўляць на будучае, рабіць запас.

  • З. сена на зіму.

запаскудзіць, ; зак. (разм.).

Забрудзіць адкідамі, нечыстотамі.

|| незак. запаскуджваць, .

запаслівы, .

Які прадбачліва робіць запас чаго-н.

  • З. гаспадар.

|| наз. запаслівасць, .

запаснік1, , м.

Музейнае сховішча.

запаснік2, , м. (разм.).

Ваеннаабавязаны запасу, а таксама салдат запасной воінскай часці.

запасці, ; зак.

  1. Заваліцца куды-н., за што-н.

    • Кавалак мыла запаў за шафу.
  2. Удацца ўнутр, стаць запалым.

    • Вочы запалі.
  3. перан. Глыбока замацавацца, захавацца.

    • Словы запалі ў душу.
    • Што гэта запала табе ў галаву?

|| незак. западаць, .

запасціся, ; зак.

Назапасіць для сябе чаго-н.

  • З. харчамі.
  • З. цярплівасцю (перан. падрыхтавацца выцерпець што-н.).

|| незак. запасацца, .

запатрабаванне, , н.

  1. Патрабаванне афіцыйнага растлумачэння па якой-н. справе.

    • Даць з. ва ўстанову.
  2. мн. Неабходнасць, патрэбы.

    • Культурныя запатрабаванні працоўных.

  • Да запатрабавання — пра карэспандэнцыю, якая выдаецца на пошце па патрабаванню адрасата.

запатрабаваць, ; зак. (афіц.).

  1. Патрабаваць прад’яўлення, прысылкі чаго-н.

    • З. выпіску з пратакола пасяджэння.
  2. Выклікаць куды-н.

    • З. сведкаў.
  3. Прад’явіць патрабаванне на выдачу чаго-н.

    • З. багаж.