Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запалохаць, ✂; зак.

Пастаяннымі пагрозамі зрабіць палахлівым, нясмелым.

  • З. дзіця.

|| незак. запалохваць, ✂.

запалы, ✂.

Які запаў, паглыбіўся ўнутр, упалы.

  • Запалыя грудзі.

|| наз. запаласць, ✂.

запальванне, ✂, н.

  1. гл. запаліць.

  2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання (спец.).

    • Праверыць сістэму запальвання.
    • Уключыць з.

запальнік, ✂, м.

Тое, што і запал (у 1 знач.).

запальніца, ✂ і запальнічка, ✂, ж.

Кішэнны прыбор, які ўжываецца замест запалак для здабывання агню.

запальны, ✂.

  1. Прызначаецца для запальвання.

    • Запальная бомба.
  2. перан. Хвалюючы, які робіць вялікае ўражанне.

    • З. залік.
    • Запальныя словы.

|| наз. запальнасць, ✂.

запальчывы, ✂.

  1. Які лёгка ўзбуджаецца, прыходзіць у раздражненне, гнеў.

    • З. чалавек.
  2. Поўны раздражнення, гневу.

    • Запальчывыя спрэчкі.

|| наз. запальчывасць, ✂.

запалярны, ✂.

Які знаходзіцца за Палярным кругам.

  • З. горад.

запамінальны, ✂.

Які запамінаецца, надоўга застаецца ў памяці.

  • З. вобраз.

|| наз. запамінальнасць, ✂.

запамятаць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і запомніць.