запас, , м.

  1. Тое, што назапашана, сабрана для чаго-н. і тое, што маецца для скарыстання.

    • Харчовыя запасы.
    • Запасы паліва.
    • Непарушны з.
    • З. ведаў (перан.).
    • У з. або на з. (на выпадак, калі спатрэбіцца).
    • У нас яшчэ ёсць многа часу ў запасе (маецца ў нашым распараджэнні).
  2. Загнуты за шво лішак тканіны, які пакідаюць на выпадак, калі спатрэбіцца павялічыць у шырыню або даўжыню якую-н. частку адзення.

    • Сукенка з запасам.
  3. Катэгорыя грамадзян, якія прайшлі вайсковую службу і прызываюцца зноў у войска ў выпадку неабходнасці.

    • Перавесці ў з.
    • Прызваць з.

|| прым. запасны, .

  • Прызыў запасных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)