Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грыбаварачны, і грыбаварны, .

Які адносіцца да перапрацоўкі, варкі грыбоў.

  • Г. пункт.

грыбаварня, , ж.

Сезоннае прадпрыемства, якое займаецца засолкай і марынаваннем свежых грыбоў.

грыбападобны, .

Які мае форму грыба.

  • Грыбападобнае воблака.

|| наз. грыбападобнасць, .

грыбасей, , м. (разм.).

Цёплы дробны дождж, які спрыяе росту грыбоў.

грыбнік, , м.

Той, хто любіць збіраць грыбы.

|| ж. грыбніца, .

грыбніца, , ж.

  1. Вегетатыўная частка грыба, якая складаецца з бясколерных тонкіх ніцей (спец.).

  2. Цяпліца для вырошчвання грыбоў.

грыбок, , м.

  1. гл. грыб.

  2. Раслінны мікраарганізм, які выклікае захворванне скуры і іншых вонкавых участкаў цела.

  3. Збудаванне ў форме грыба для адпачынку, сховы ад сонца, дажджу і пад.

|| прым. грыбковы, .

  • Грыбковыя захворванні.

грыва, , ж.

Доўгія валасы на шыі некаторых жывёл.

  • Конская г.

грывасты, (разм.).

З вялікай грывай.

грывісты, .

У назвах некаторых жывёл: які мае грыву, напр.

  • Г. баран.