Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тхнуць, ✂; безас.; незак.

Несці, патыхаць, перадавацца па паветры (пра пахі).

  • З пограба тхнула сырасцю.

тхор, ✂, м.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства куніцавых з каштоўным футрам, а таксама футра гэтай жывёліны.

|| прым. тхаровы, ✂ і тхарыны, ✂.

  • Тхаровае футра.
  • Тхарыная нара.

ты, займ.

  1. Ужыв. пры звароце да блізкай знаёмай асобы або пры грубым, фамільярным звароце.

    • Куды ты паедзеш?
  2. Выкарыстоўваецца для абагульненага абазначэння чалавека наогул (разм.).

    • Калі ты гаспадар, то глядзі гаспадаркі.
  3. часц. Выкарыстоўваецца для выказвання прыкрасці, расчаравання, пагрозы і пад.

    • Гэта табе так не пройдзе.
  4. У спалучэнні з выклічнікамі ўжыв. для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

    • Ах ты, дурань!

◊

  • А што ты думаеш (разм.) — а чаму б і не зрабіць.

  • На ты з кім — (быць) у такіх адносінах, калі пры звароце адзін да аднаго гаворыць «ты».

  • Ух ты! — выкарыстоўваецца пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад.

тыбетцы, ✂, м.

Карэннае насельніцтва аднаго з раёнаў Цэнтральнай Азіі — Тыбета.

|| ж. тыбетка, ✂.

|| прым. тыбецкі, ✂.

тыгель, ✂, м. (спец.).

  1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву чаго-н. на моцным агні.

  2. Металічная пліта друкарскай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы.

|| прым. тыгельны, ✂.

тыгр, ✂, м.

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых з паласатай шкурай.

|| прым. тыгравы, ✂ і тыгрыны, ✂.

тыграня, ✂ і тыгранё, ✂, н.

Дзіцяня тыгра.

тыгрыца, ✂, ж.

Самка тыгра.

тыдзень, ✂, м.

  1. Адзінка вылічэння часу, роўная сямі дням, ад панядзелка да нядзелі ўключна.

    • Панядзелак — першы дзень тыдня.
  2. Адрэзак часу ў сем дзён, сямідзённы тэрмін.

    • Застаўся т. адпачынку.
  3. чаго або які. Сем дзён, прысвечаных якому-н. грамадскаму мерапрыемству, прапагандзе чаго-н. і пад.

    • Т. паэзіі.

|| прым. тыднёвы, ✂.

тыкацца​1, ✂; незак. (разм.).

  1. Тыцкаць мордай у што-н.

    • Кот бегаў, тыкаўся мордай у плот.
  2. Мітусліва рухацца, стараючыся пранікнуць куды-н.

    • Т. ва ўсе дзверы.

|| зак. ткнуцца, ✂.

|| наз. тыканне, ✂.