Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заклінаць, ✂; незак.

  1. Настойліва прасіць, маліць аб чым-н.

    • З. памяццю бацькоў.
  2. У прымхлівых людзей: падпарадкоўваць сабе сілай магічных слоў, малітваў.

    • З. змей.
    • З. скарб.

|| наз. заклінанне, ✂.

|| прым. заклінальны, ✂.

заклубіцца, ✂; зак.

Пачаць клубіцца.

  • Пыл заклубіўся.

заключацца, ✂; незак.

Быць сутнасцю чаго-н., зводзіцца да чаго-н.

  • У яго словах заключаўся глыбокі сэнс.

заключаць, ✂; незак.

  1. гл. заключыць.

  2. што. Утрымліваць у сабе, мець у сваім складзе.

    • Кніга заключае ў сабе многа цікавага.

заключны, ✂.

Апошні, завяршальны.

  • З. канцэрт.
  • Заключнае слова.

заключыць, ✂; зак.

  1. са злучнікам «што» і без дапаўнення. Зрабіць вывад.

    • Урач заключыў, што ў хворага запаленне лёгкіх.
  2. Прыняць, падпісаць.

    • З. пагадненне.
    • З. дагавор.

|| незак. заключаць, ✂.

|| наз. заключэнне, ✂.

заключэнне, ✂, н.

  1. гл. заключыць.

  2. Сцверджанне, якое з’яўляецца вывадам з чаго-н.

    • Прыйсці да заключэння.
    • З. эксперта.
  3. Апошняя частка, канец чаго-н.

    • Цікавае з. п’есы.

◊

  • У заключэнне — пад канец, заканчваючы што-н.

закляваць, ✂; зак.

  1. Клюючы, забіць або замучыць, задзяўбці.

    • Варона заклявала гусяня.
  2. перан. Замучыць нападкамі, прыдзіркамі (разм.).

закляпаць, ✂; зак.

Распляскаць канец заклёпкі, шпяня і пад., змацоўваючы імі што-н.

  • З. болт.

|| незак. заклёпваць, ✂.

|| наз. заклёпванне, ✂ і заклёпка, ✂.

|| прым. заклёпачны, ✂.

закляты, ✂.

Непрымірымы, вечны (пра ворага, праціўніка).

  • З. вораг.