Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закіс, , м. (спец.).

У хіміі: ніжэйшая ступень акіслення элемента.

  • З. медзі.

|| прым. закісны, .

закіслы, .

  1. Які закіс.

    • З. булён.
  2. Занадта кіслы (разм.).

    • З. квас.

закіснуць, ; зак.

Стаць кіслым.

  • Цеста закісла.
  • З. у адзіноце (перан. і разм.).

|| незак. закісаць, .

|| наз. закісанне, .

заклад, , м.

  1. Аддача (рэчы, маёмасці) у забеспячэнне абавязацельстваў, у пазыку.

    • Аднесці рэч у з.
    • Узяць грошы пад з.
    • Дакумент у закладзе.
  2. Рэч, грошы, на якія паспрачаліся.

    • Выйграць з.
    • Ісці ў з. або біцца аб з. (спрачацца на грошы або што-н. іншае).

|| прым. закладны, .

  • Закладная квітанцыя.

закладка, , ж.

  1. гл. закласці і залажыць.

  2. Палоска паперы або істужка, якая ўкладаецца ў кнігу, каб адзначыць патрэбную старонку.

    • Кніга з закладкай.

|| прым. закладачны, .

закладная, , ж. (уст.).

Дакумент аб закладзе маёмасці.

закладчык, , м. (уст.).

Асоба, якая здае ў заклад рэчы, маёмасць.

|| ж. закладчыца, .

|| прым. закладчыцкі, .

заклапаціць, ; зак.

Прычыніць клопат.

  • Гэта мяне заклапаціла.

|| незак. заклапочваць, .

заклапочаны, .

Ахоплены клопатам, турботай, які выражае клопат, турботу.

  • Заклапочаная жанчына.
  • З. выгляд.
  • Заклапочана (прысл.) пазіраць па баках.

|| наз. заклапочанасць, .

закласці, ; зак.

  1. Пакласці што-н. за што-н. або змясціць куды-н. з пэўнай мэтай.

    • З. рукі за спіну.
    • З. набой у стрэльбу.
  2. Заняць, запоўніць прастору чым-н.

    • З. стол кнігамі.
    • З. прабоіну ў сцяне цэглай.
  3. Паклаўшы аснову, пачаць будаўніцтва чаго-н.

    • З. фундамент дома.
    • З. сад.
    • З. асновы выхавання дзіцяці (перан.).
  4. Пакласці, змясціць для захавання (спец.).

    • З. дзесяць ям сіласу на зіму.
  5. Уставіць што-н. паміж чым-н., у што-н., каб адзначыць.

    • З. патрэбнае месца ў кнізе закладкай.
  6. Аддаць у заклад (у 1 знач.).

    • З. гадзіннік.
  7. безас. Пра хваравітае адчуванне цяжару ў грудзях, носе, вушах (разм.).

    • Заклала вушы.
    • Грудзі заклала.

|| незак. закладаць, і закладваць, .

|| наз. закладанне, , закладванне, і закладка, .