Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закончаны2:

  • закончанае трыванне — у граматыцы: катэгорыя дзеяслова, што паказвае, як адбываецца названае дзеясловам дзеянне ў часе (напр., завершанае, незавершанае дзеянне); проціл. - незакончанае трыванне.

закончыцца, ; зак.

Прыйсці к канцу, завяршыцца, скончыцца.

  • Сход закончыўся позна вечарам.
  • Жніво закончылася дажынкамі.

|| незак. заканчвацца, .

закончыць, ; зак.

Давесці да канца, завяршыць, скончыць.

  • З. будаўніцтва.

|| незак. заканчваць, .

закоскі, .

Пачатак касьбы.

  • Учора справілі з.

закот, , м.

  1. Франтон з тонкага звычайнага чэсанага бярвення.

  2. Абрывістае глыбокае месца ў рацэ (разм.).

    • Хлопчык трапіў у з. і ўтапіўся.

|| прым. закотны, .

  • Закотнае акенца.

закрануць, ; зак.

  1. Даткнуцца да каго-, чаго-н. пры руху.

    • Куля закранула косць.
    • З. самалюбства (перан.).
  2. перан. Пры размове, гутарцы спыніцца на чым-н., звярнуць увагу на што-н.

    • З. балючае пытанне.

|| незак. закранаць, .

закрапаць, ; зак.

Пачаць крапаць.

  • Пад вечар закрапаў дожджык.

закраса, , ж.

Прыправа ў ежу.

  • Сала — найлепшая з. для першых страў.
  • Няма мяса, то і жук не з. (прыказка).

закрасіць, ; зак.

Палажыць у што-н. закрасу, заправіць.

  • З. капусту смятанай.

|| незак. закрашваць, .

закрасціся, ; зак.

  1. Пранікнуць куды-н. крадком, употай.

  2. перан. Непрыметна паявіцца, узнікнуць.

    • Закралася падазронасць.

|| незак. закрадацца, і закрадвацца, .