Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тутаўнік, ✂, м.

  1. Тутавае дрэва.

  2. зб. Драўніна гэтага дрэва.

  3. Участак, засаджаны тутавымі дрэвамі.

тутэйшы, ✂.

Які родам з гэтай мясцовасці, жыве тут, не прыезджы.

  • Тутэйшыя жыхары.

туф, ✂, м.

Порыстая горная парода вулканічнага або асадачнага паходжання, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.

|| прым. туфавы, ✂.

туфлі, ✂, м.

Абутак, які закрывае нагу ніжэй шчыкалаткі.

  • Жаночыя т.

|| памянш. туфелькі, ✂.

|| прым. туфельны, ✂.

тухлаваты, ✂.

Трохі тухлы.

  • Тухлаватае мяса.

тухліна, ✂, ж. (разм.).

Пратухлыя, сапсаваныя прадукты, а таксама непрыемны пах ад іх.

тухлы, ✂.

Пратухлы, з непрыемным пахам.

  • Тухлая рыба.

|| наз. тухласць, ✂.

тухляціна, ✂, ж. (разм.).

Пратухлыя прадукты, а таксама пах ад такіх прадуктаў.

тухнуць​1, ✂; незак.

  1. Пераставаць гарэць, свяціць; гаснуць.

    • Агонь тухне.
    • Свечка тухне.
  2. перан. Слабець, памяншацца.

    • Надзея тухне.

|| зак. патухнуць, ✂, атухнуць, ✂ і стухнуць, ✂.

тухнуць​2, ✂; незак.

Загніваць і непрыемна пахнуць; пратухаць.

|| зак. стухнуць, ✂.