Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ікрынка, ✂, ж.

Асобнае зярнятка ікры.

  • Ікрынкі набухлі.

ікрысты, ✂.

Які мае ў сабе многа ікры.

  • І. шчупак.

ікс, ✂, м.

  1. Абазначэнне (лац. літарай «х») невядомай або пераменнай велічыні ў матэматыцы.

  2. Умоўнае абазначэнне невядомай або знарок неназванай асобы.

іл, ✂, м.

Вязкі асадак мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

  • Рачны іл.

|| прым. ілавы, ✂.

ілгаць, ✂ і лгаць, ✂, незак.

Гаварыць няпраўду.

  • І. у вочы.
  • Хто сам ілжэ, той нікому не верыць (прыказка).

|| зак. салгаць, ✂ і налгаць, ✂.

|| наз. ілганне, ✂ і лганне, ✂.

ілгун, ✂ і лгун, ✂, м.

Непраўдзівы чалавек; выдумшчык.

|| ж. ілгуння, ✂ і лгуння, ✂.

ілжывы, ✂ і лжывы, ✂.

  1. Схільны да хлусні, падману.

    • Ілжывая натура.
    • І. чалавек.
  2. Які змяшчае ў сабе хлусню, падман, прытворны, фальшывы.

    • Ілжывая усмешка.
    • Ілжывыя словы.

|| наз. ілжывасць, ✂ і лжывасць, ✂.

ілжэ... і (пасля галосных) лжэ...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які ўтрымлівае хлусню, няпраўду, памылковы, няправільны, напр. ілжэнавука, ілжэмастацтва, ілжэтэорыя;
  2. уяўны, які наўмысна выдаецца за сапраўднае, напр. ілжэатака, ілжэвучоны, ілжэпрарок, ілжэтрывога;
  3. які лжэ, хавае ісціну, напр. ілжэсведка, ілжэсведчанне;
  4. у саставе складаных назваў: які мае адносіны да відаў, часткова падобных да іншых, асноўных відаў, напр. ілжэакацыя, ілжэгарлачык, ілжэлістоўніца, ілжэскарпіён, ілжэязмін.

ілжэвучэнне, ✂ і лжэвучэнне, ✂, н.

Выдуманая, фальшывая тэорыя, якая выдаецца за навуковую.

ілжэсведка, ✂ і лжэсведка, ✂, м.

Сведка, які дае лжывыя паказанні.

|| ж. ілжэсведка, ✂ і лжэсведка, ✂.