Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фінка, , ж.

  1. Нож з тоўстым кароткім лязом, так званы фінскі нож (разм.).

  2. Круглая шапка з футравым адкладным аколышкам.

  3. Невялікі конь паўночнай пароды.

фінт, , м.

У спорце: падманны рух, фальшывы выпад.

фінціклюшка, , ж. (разм.).

  1. Цацка, забаўка, таннае ўпрыгожанне.

    • Уставіць пакой усякімі фінціклюшкамі.
  2. звычайна мн. Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы.

    • Усё гэта далёкія ад справы фінціклюшкі.
  3. Пра пустую, легкадумную жанчыну, якая толькі і думае пра шыкоўнае ўбранне.

фінціць, ; незак. (разм.).

Хітрыць, выкручвацца, весці сябе ненатуральна.

фіны, , м.

Народ заходняй часткі фіна-угорскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Фінляндыі.

|| ж. фінка, .

|| прым. фінскі, .

фіранка, , ж.

Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад.

|| прым. фіраначны, .

  • Фіраначная тканіна.

фірма, , ж.

  1. Гандлёвае ці прамысловае прадпрыемства, вытворчае аб’яднанне.

    • Замежная ф.
  2. перан. Знешні выгляд, прыкрыцце чаго-н.

    • Пад фірмай добразычлівасці.

|| прым. фірменны, .

фірменны, .

  1. гл. фірма.

  2. Які мае непасрэдныя адносіны да той ці іншай прамысловай галіны ці прадпрыемства.

    • Ф. магазін.

фірн, , м. (спец.).

Буйназярністы снег, які ўтвараецца ў гарах у выніку частага вымярзання і адтайвання.

|| прым. фірнавы, .

фісгармонія, , ж.

Клавішны духавы музычны інструмент з мяхамі.