Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бай​2, ✂, м. (гіст.).

У Сярэдняй Азіі: буйны землеўладальнік або ўласнік жывёлы.

|| прым. байскі, ✂.

  • Байскія землі.

байба́к, ✂, м.

  1. Стэпавая жывёліна атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы.

  2. перан. Пра непаваротлівага, гультаяватага чалавека (разм.).

|| прым. байбацкі, ✂.

байда́рка, ✂, ж.

Адна або двухмесная лёгкая спартыўная лодка з закрытым верхам.

  • Паход на байдарках.

|| прым. байдарачны, ✂.

ба́йка​1, ✂, ж.

  1. Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай.

    • Байкі Кандрата Крапівы.
  2. перан. Пустыя размовы, выдумкі (разм.).

    • Ці варта слухаць розныя байкі.

|| прым. баечны, ✂.

ба́йка​2, ✂, ж.

Мяккая баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.

|| прым. байкавы, ✂.

  • Байкавая коўдра.

байкапі́сец, ✂, м.

Аўтар баек (у 1 знач.).

  • Выдатны б.

байкатава́ць, ✂; зак. і незак.

Падвяргаць байкоту.

  • Б. выбары.
  • Б. рашэнні.

байко́т, ✂, м.

Спосаб палітычнай і эканамічнай барацьбы, калі цалкам або часткова спыняюцца адносіны з якой-н. дзяржавай, арганізацыяй ці асобай.

  • Аб’явіць б. бракаробам.

байні́ца, ✂, ж.

Адтуліна ў сцяне абарончых збудаванняў для вядзення агню.

|| прым. байнічны, ✂.

байстру́к, ✂, м. (разм. груб.).

Пазашлюбнае дзіця.