Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

way1 [weɪ] n.

1. даро́га, шлях; сце́жка;

Tell me the way to the station. Cкажыце, як дабрацца да станцыі.

2. напра́мак, бок;

Are you going my way? Нам у адзін бок?

3. мане́ра, спо́саб; Іn what way? Якім чынам? I don’t like the way he looks at me. Мне не падабаецца, як ён паглядае на мяне;

She’ll do it in her own way. Яна зробіць гэта па-свойму;

a way of life лад жыцця́

4. адле́гласць;

a long way (off, away) далёка; няху́тка

5. адно́сіны;

in many ways у мно́гіх адно́сінах

all the way уве́сь час;

by the way памі́ж і́ншым;

by way of London праз Ло́ндан;

get/have one’s own way рабі́ць па-сво́йму;

give way (to smb./smth.) здава́цца, саступа́ць (каму́-н./чаму́-н.);

in a way;

in some ways не́йкім чы́нам; у некато́рых адно́сінах;

lose one’s way збі́цца з даро́гі, заблудзі́цца;

make one’s way (to/towards) накіро́ўвацца;

make way (for smb./smth.) саступа́ць дарогу (каму́-н./чаму́-н.);

(there are) no two ways about it не мо́жа быць двух по́глядаў;

no way infml нія́кім чы́нам, анія́к;

She is in no way to blame. Яна ніяк невінавата;

one way or another так ці іна́кш;

on one’s/the way у даро́зе, на даро́зе;

the other way round наадваро́т;

out of the way: He’s done nothing out of the way. Ён не зрабіў нічога незвычайнага;

put smb. in the way of (doing) smth. даць каму́-н. магчы́масць зрабі́ць што-н.;

stand in smb.’s way перашкаджа́ць каму́-н.;

to my way of thinking на мой по́гляд, на маю́ ду́мку;

under way на хаду́;

ways and means шляхі́ і спо́сабы;

work one’s way up падніма́цца па службо́вай ле́свіцы

way2 [weɪ] adv. infml

1. далёка;

way ahead далёка напе́радзе

way back даўно́;

I first met him way back in the fifties. Упершыню я сустрэўся з ім даўно ў пяцідзясятых;

friends from way back да́ўнія сябры́

waybill [ˈweɪbɪl] n.

1. спіс пасажы́раў

2. накладна́я (транспартная)

wayfarer [ˈweɪˌfeərə] n. dated or lit. падаро́жнік, вандро́ўнік

wayfaring [ˈweɪˌfeərɪŋ] n. fml

1. вандро́ўкі, падаро́жжы

2. bibl. даро́га, шлях

waylay [ˌweɪˈleɪ] v. (waylaid) падпільно́ўваць; рабі́ць заса́ду (на каго-н.)

wayside [ˈweɪsaɪd] n. або́чына

fall by the wayside скаці́цца на або́чыну

wayward [ˈweɪwəd] adj. нараві́сты, капры́зны; упа́рты, нату́рысты;

wayward fate капры́зы лёсу

way-out [ˌweɪˈaʊt] adj. infml, dated экстравага́нтны, незвыча́йны; ультрамо́дны (пра адзенне, ідэі)

way train [ˈweɪtreɪn] n. AmE пры́гарадны цягні́к