Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

we [wi:, wi] pron. мы;

we are of the opinion на на́шу ду́мку

weak [wi:k] adj.

1. сла́бы, кво́лы;

be weak at/in smth. быць сла́бым у чым-н.;

feel weak адчува́ць сла́басць;

grow weak слабе́ць;

a weak character слабахара́ктарнасць;

a weak excuse ке́пскае апраўда́нне

2. сла́бы, вадзяні́сты;

weak coffee сла́бая ка́ва

3. ling. рэдукава́ны;

a weak vowel рэдукава́ны гало́сны

weak at the knees infml маладу́шны;

weak in the head infml неразу́мны, дурнава́ты;

the weaker sex dated сла́бы пол (пра жанчын);

weak as a cat сла́бы як кацяня́

weaken [ˈwi:kən] v.

1. слабе́ць; аслабля́ць; зніжа́ць эфекты́ўнасць;

weaken wine with water разбаўля́ць віно́ вадо́ю

2. вага́цца; паддава́цца, здава́цца (пад уплывам, націскам і да т.п.)

3. зніжа́цца (пра цэны)

weakling [ˈwi:klɪŋ] n. derog. слаба́к; сла́бае стварэ́нне; слабаво́льная асо́ба;

Don’t be a weakling! Не будзь слабаком!

weakly [ˈwi:kli] adj.

1. хвараві́ты, кво́лы

2. сла́бы, няўсто́йлівы (маральна)

weakness [ˈwi:knəs] n.

1. сла́басць; недахо́п;

a weakness of character слабахара́ктарнасць

2. сла́бае ме́сца; схі́льнасць, прыхі́льнасць;

have a weakness for smth. мець сла́басць да чаго́-н.

weak-kneed [ˌwi:kˈni:d] adj. infml нерашу́чы, слабаво́льны, маладу́шны

weak-minded [ˌwi:kˈmaɪndɪd] adj.

1. слабаво́льны, бесхара́ктарны, нерашу́чы, маладу́шны

2. прыдуркава́ты, неразу́мны, сла́бы на ро́зум

weak-spirited [ˌwi:kˈspɪrɪtɪd] adj. маладу́шны

weak form [ˈwi:kˌfɔ:m] ling. рэдукава́ная фо́рма (службовых слоў у ненаціскных пазіцыях)