Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

wacky [ˈwæki] adj. infml эксцэнтры́чны; ідыёцкі, прысту́кнуты;

wacky news неправе́раная навіна́, чу́тка

wad1 [wɒd] n.

1. па́чак;

a wad of (bank)notes па́чак гро́шай

2. кусо́к, кава́лак, камя́к (ваты, воўны і да т.п.);

a wad of chewing tobacco тытунёвая жва́чка

wad2 [wɒd] v.

1. затыка́ць (ватаю)

2. рабі́ць по́дбіўку (з ваты);

a wadded quilt вато́ўка

wadding [ˈwɒdɪŋ] n.

1. по́дбіўка, падкла́дка

2. ва́та; ваці́н

waddle [ˈwɒdl] v. хадзі́ць перава́льваючыся

wade [weɪd] v. перахо́дзіць убро́д; прабіра́цца, ісці́ (па гразі, снезе і да т.п.);

The moon waded through clouds. Месяц прабіваўся праз хмары.

wade in [ˌweɪdˈɪn] phr. v. infml накі́нуцца (на што-н.); энергі́чна ўзя́цца (за што-н.)

wade through [ˌweɪdˈθru:] phr. v. адо́льваць (што-н.) ця́жкае;

wade through innumerable details разабра́цца ў незлічо́ных падрабя́знасцях

wader [ˈweɪdə] n.

1. бало́тная пту́шка

2. pl. waders бало́тныя бо́ты

wafer [ˈweɪfə] n.

1. ва́фля;

an ice-cream wafer маро́жанае з ва́фляю

2. eccl. апла́тка

wafer-thin [ˌweɪfəˈθɪn] adj. ве́льмі то́нкі (як папера)

waffle1 [ˈwɒfl] n. ва́фля