Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pit1 [pɪt] n.

1. я́ма (у розных знач.);

Dig a pit and bury the rubbish in it. Выкапай яму і закапай у яе смецце.

2. ша́хта; кар’е́р

3. theatre арке́стравая я́ма

4. the pit BrE, dated за́днія рады́ партэ́ра

dig a pit for someone капа́ць я́му каму́-н.

pit2 [pɪt] v.

1. капа́ць я́му; пакіда́ць сляды́, ме́ткі

2. (against) паме́рацца сі́ламі (з кім-н.), ду́жацца

pitch1 [pɪtʃ] n.

1. вышыня́ (голасу, гуку, тону)

2. узро́вень; ступе́нь

3. BrE, sport пляцо́ўка a football/cricket/hockey pitch футбо́льная/крыке́тная/хаке́йная пляцо́ўка

pitch2 [pɪtʃ] v.

1. устана́ўліваць;

pitch a tent ста́віць пала́тку;

pitch a camp разбіва́ць ла́гер

2. кі́даць, падава́ць (у розных знач.);

pitch hay кі́даць ві́ламі се́на

3. mus. задава́ць вышыню́ (тону)

4. па́даць, кі́дацца

5. зве́дваць гайда́нку (пра карабель)

pitch a story/yarn (to smb.) infml раска́зваць ба́йкі (каму́-н.), прыхлу́шваць

pitch in [ˌpɪtʃˈɪn] phr. v. infml (with) далучы́цца; уне́сці сваю́ ча́стку

pitch into [ˌpɪtʃˈɪntu] phr. v. infml энергі́чна бра́цца (за справу)

pitch3 [pɪtʃ] n. смала́, дзёгаць

pitcher [ˈpɪtʃə] n. збан;

a pitcher of water збан вады́

pitchfork [ˈpɪtʃfɔ:k] n. ві́лы (для сена, саломы)

pitch-black [ˌpɪtʃˈblæk] adj. чо́рны як смоль

pitfall [ˈpɪtfɔ:l] n. схава́ная небяспе́ка; па́стка (перан.)

pitiful [ˈpɪtifəl] adj.

1. жа́ласны; няшча́сны

2. убо́гі; нікчэ́мны;

pitiful sight убо́гае відо́вішча