Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pick1 [pɪk] n. кі́рка;

an ice pick ледасе́к;

a toothpick зубачы́стка

pick2 [pɪk] n. вы́бар;

She can have her pick and choice of any university in the country. Яна можа выбраць любы ўніверсітэт у краіне.

pick3 [pɪk] v.

1. выбіра́ць, падбіра́ць;

The students have to pick three courses from a list of 15. Студэнтам трэба выбраць тры курсы з пятнаццаці;

Let me pick a few examples at random. Дазволь мне выбраць наўгад тры прыклады.

2. (i)рва́ць, збіра́ць;

pick fruit збіра́ць плады́;

pick flowers(i)рва́ць кве́ткі

3. выкалу́пліваць; калупа́ць

pick and choose быць перабо́рлівым;

pick smb.’s pocket зале́зці каму́-н. у кішэ́ню;

pick up speed павялі́чваць (хуткасць);

pick one’s way выбіра́ць шлях

pick at [ˌpɪkˈæt] phr. v. : pick at one’s food калупа́ць е́жу (відэльцам)

pick on [ˌpɪkˈɒn] phr. v. выбіра́ць вінава́тага, чапля́цца (да каго-н.);

Why pick on me every time? Чаму я заўсёды вінаваты?

pick out [ˌpɪkˈaʊt] phr. v.

1. выбіра́ць

2. адро́зніваць

3. падбіра́ць мело́дыю на слых

pick up [ˌpɪkˈʌp] phr. v.

1. падыма́ць; падыма́цца;

He picked up his bag. Ён узяў сваю сумку.

2. збіра́ць;

Pick up your toys. Збяры свае цацкі.

3. набыва́ць, здабыва́ць;

pick up an accent набы́ць акцэ́нт

4. збіра́ць, падбіра́ць (пасажыраў)

5. лаві́ць па прыёмніку

6. infml пача́ць зноў; апа́мятацца; аднаві́ць сі́лы

7. паляпша́цца;

Trade is picking up again. Гандаль ажыўляецца.

8. infml арыштава́ць злачы́нцу

pickaxe [ˈpɪkæks] n. кі́рка

picket1 [ˈpɪkɪt] n.

1. кол

2. піке́т;

a picket on the steps of the Federal court building піке́т на прысту́пках буды́нка Федэра́льнага суда́

3. піке́тчык;

a picket line шарэ́нга піке́тчыкаў

picket2 [ˈpɪkɪt] v. пікетава́ць;

picket a factory пікетава́ць заво́д;

Miners picketed every pit for the months. Шахцёры цэлы месяц пікетавалі кожную шахту.

pickle1 [ˈpɪkl] n.

1. марына́д, расо́л

2. сале́нні (марынаваныя або салёныя агуркі; марынаваная капуста, цыбуля і да т.п.);

a cheese and pickle sandwich бутэрбро́д з сы́рам і марынава́ным агурко́м

pickle2 [ˈpɪkl] v. салі́ць; марынава́ць

pickled [ˈpɪkld] adj. салёны; марынава́ны;

pickled onions марынава́ная цыбу́ля

pickpocket [ˈpɪkpɒkɪt] n. кішэ́нны зло́дзей