Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

PA [ˌpi:ˈeɪ] (скар. ад Personal Assistant) асабі́сты сакрата́р;

She’s the Ambassador’s PA. Яна з’яўляецца асабістым сакратаром пасла.

pace1 [peɪs] n.

1. тэмп, ху́ткасць;

at a steady/gentle/leisurely pace цвёрдаю/лёгкаю/паво́льнаю хадо́ю;

gather pace набіра́ць ху́ткасць;

put on pace ісці́ хутчэ́й;

pace of life тэмп жыцця́

2. крок;

take one pace forward зрабі́ць (адзі́н) крок напе́рад;

He quickened his pace. Ён пакрочыў шпарчэй.

go through one’s paces/show one’s paces пака́зваць свае́ здо́льнасці;

keep pace with smb./smth. не адстава́ць ад каго́-н./чаго́-н.;

off the pace адстава́ць;

put smb./smth. through their/its paces выяўля́ць чые́-н. здо́льнасці; правяра́ць каго́-н./што-н. у спра́ве;

set the pace

1) быць пры́кладам

2) задава́ць тэмп;

at a snail’s pace чарапа́шым кро́кам

pace2 [peɪs] v. кро́чыць;

pace up and down хадзі́ць уза́д і ўпе́рад (туды і сюды);

He paced nervously up and down the room. Ён нервова крочыў узад і ўперад па пакоі.

pace off [ˌpeɪsˈɒf] phr. v. вымяра́ць кро́камі

pace out [ˌpeɪsˈaʊt] phr. v. = pace off

pacemaker [ˈpeɪsmeɪkə] n.

1. sport лі́дар

2. med. электракардыястымуля́тар

pacific [pəˈsɪfɪk] adj.

1. мі́рны; міралюбі́вы, міралю́бны

2. спако́йны, ці́хі;

the Pacific Ocean Ці́хі акія́н

pacifism [ˈpæsɪfɪzəm] n. пацыфі́зм

pacifist [ˈpæsɪfɪst] n. пацыфі́ст

pacify [ˈpæsɪfaɪ] v. супако́йваць, міры́ць

pack1 [pæk] n.

1. паку́нак, пак, цюк

2. па́чак;

a pack of cigarettes па́чак цыгарэ́т

3. BrE кало́да (карт)

4. ку́чка, гру́па, набо́р (часта ў адмоўным сэнсе);

a pack of lies суцэ́льная хлусня́

5. згра́я; ба́нда;

a pack of wolves во́ўчая згра́я;

a pack of thieves ша́йка зладзе́яў

pack2 [pæk] v.

1.

1) упако́ўваць; упако́ўвацца; пакава́ць; пакава́цца;

I’m going to pack now. Я збіраюся пакаваць рэчы.

2) (in/with) упако́ўваць (у што-н.);

The painting was packed in paper. Карціна была загорнута ў паперу.

2. запаўня́ць;

People packed into the room. Людзі набіліся ў пакой.

3. (down) утрамбо́ўваць (снег і да т.п.)

4. comput. ушчыльня́ць; упако́ўваць (даныя ў архіў)

pack a (powerful/real) punch infml

1) нано́сіць мо́цны ўдар (пра баксёра)

2) рабі́ць мо́цны ўплыў (на каго-н.)

pack away [ˌpækəˈweɪ] phr. v.

1. адклада́ць, адкла́дваць

2. склада́ць, скла́дваць (парасон, палатку і да т.п.)

pack in [ˌpækˈɪn] phr. v.

1. спыня́ць;

Pack it in! Кінь(це)!

2. прыця́гваць вялі́кую ко́лькасць людзе́й

pack off [ˌpækˈɒf] phr. v. infml адсыла́ць; адпраўля́ць;

Нe packed the children off to school. Ён адправіў дзяцей у школу.

pack out [ˌpækˈaʊt] phr. v. запаўня́ць;

Тhe hall was packed out. Зала была запоўнена.

pack up [ˌpækˈʌp] phr. v. infml

1. сапсава́цца, вы́йсці са стро́ю;

The engine packed up. Матор заглух.

2. BrE спыні́ць, ско́нчыць (рабіць што-н.);

Let’s pack up. Давайце закругляцца.